- 1
- Пахвальная песьня Давідава. У дзень суботні, калі заселена зямля. Царуе Гасподзь; Ён у веліч убраны, убраны Гасподзь у магутнасьць і перапаясаны: сусьвет таму цьвёрды, ня зрушыцца.
- 2
- Трон Твой угрунтаваны спаконвечна; Ты - ад вечнасьці.
- 3
- Узвышаюць рэкі, Госпадзе, узвышаюць рэкі голас свой, узвышаюць рэкі хвалі свае.
- 4
- Але над шумам водаў вялікіх, моцных хваляў марскіх, моцны ў вышыных Гасподзь.
- 5
- Сьведчаньні Твае бяз сумненьня пэўныя. Дому Твайму, Госпадзе, належыць сьвятасьць на доўгія дні.
|