- 1
- Пахвальная песьня Давідава. Прыйдзеце, засьпяваем Госпаду, усклікнем Богу, цьвярдыні ратунку нашага;
- 2
- станьма прад абліччам Ягоным з хвалою, у песьнях усклікнем Яму,
- 3
- бо Гасподзь ёсьць Бог вялікі і Цар над усімі багамі.
- 4
- У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і вяршыні гор - Ягоныя;
- 5
- Ягонае - мора, і Ён стварыў яго, і сушу стварылі рукі Ягоныя.
- 6
- Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем, укленчым прад абліччам Госпада, Творцы нашага,
- 7
- бо Ён ёсьць Бог наш, і мы - людзі паствы Ягонай і авечкі рукі Ягонай. О, калі б вы сёньня паслухалі голасу Яго:
- 8
- "ня ўпускайце жорсткасьць у сэрца вашае, як у Мэрыве, як у дзень спакушэньня ў пустыні,
- 9
- дзе спакушалі Мяне бацькі вашыя, выпрабоўвалі Мяне, і бачылі дзею Маю.
- 10
- Сорак гадоў раздражняў Мяне род гэты, Я сказаў: гэта народ, які заблудзіўся сэрцам; яны не спазналі дарог Маіх;
- 11
- і таму прысягнуў Я ў гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у Мой спакой".
|