1
Усе людзі хай славяць Бога Псальма. Усклікніце Госпаду, уся зямля!
2
Служэце Госпаду з радасьцю; ідзеце прад абліччам Ягоным з пахвалою!
3
Ведайце, што Гасподзь ёсьць Бог, што Ён стварыў нас, і мы - Ягоныя, Ягоны народ і авечкі паствы Ягонай.
4
Уваходзьце ў браму Ягоную з праслаўленьнем, у двары Ягоныя - з пахвалою. Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае.
5
Бо добры Гасподзь: міласьць Ягоная навечна, і праўда Ягоная з роду ў род.