- 1
- Браты! упадабаньне майго сэрца і малітва да Бога за Ізраіля на збавеньне.
- 2
- Бо сьведчу ім, што маюць руплівасьць Божую, а не паводле розуму.
- 3
- Бо, не разумеючы Божай праведнасьці і імкнучыся паставіць сваю праведнасьць, яны не скарыліся праведнасьці Божай;
- 4
- бо канец закона - Хрыстос, дзеля праведнасьці кожнаму веруючаму.
- 5
- Майсей піша пра праведнасьць ад закона: "чалавек, які яго выконвае, жыць будзе ім".
- 6
- А праведнасьць ад веры так кажа: "не кажы ў сэрцы тваім: хто ўзыдзе на неба?" - каб Хрыста зьвесьці;
- 7
- альбо: "хто сыдзе ў бездань?" - каб Хрыста зь мёртвых узьвесьці.
- 8
- А што кажа Пісаньне? "Блізка да цябе слова, у вуснах тваіх і ў сэрцы тваім" - слова веры, якое прапаведуем.
- 9
- Бо калі вуснамі тваімі будзеш вызнаваць Ісуса за Госпада і сэрцам тваім верыць, што Бог уваскрэсіў Яго зь мёртвых, ты выратуешся;
- 10
- бо сэрцам вераць дзеля праведнасьці, а вуснамі вызнаюць на збавеньне.
- 11
- Бо Пісаньне кажа: "кожны, хто верыць у Яго, не пасаромлены будзе".
- 12
- Тут няма розьніцы паміж Юдэем і Элінам, бо адзін Гасподзь ва ўсіх, шчодры да ўсіх, хто Яго заклікае.
- 13
- Бо "кожны, хто пакліча імя Госпада, уратуецца".
- 14
- Але як паклікаць Таго, у Каго ня ўверавалі? як верыць у Таго, пра Каго ня чулі? як пачуць без прапаведніка?
- 15
- І як прапаведаваць, калі ня будзе пасланых? як напісана: "якія прыгожыя ногі ў вястуноў міру, вястуноў добрай весткі!"
- 16
- Але ня ўсе паслухаліся зьвеставаньня. Бо Ісая кажа: "Госпадзе! хто паверыў пачутаму ад нас?"
- 17
- Такім чынам, вера ад слуханьня, а слуханьне - ад слова Божага.
- 18
- Але пытаюся: хіба яны ня чулі? Наадварот, "па ўсёй зямлі прайшоў голас іхні, і да межаў сусьвету іхнія словы".
- 19
- Яшчэ пытаюся: хіба Ізраіль ня ведаў? Першы кажа Майсей: "Я ўзбуджу ў вас рупнасьць не народам, раздражню вас народам бязглуздым".
- 20
- А Ісая сьмела маўляе: "Мяне знайшлі тыя, хто ня шукаў Мяне, Я адкрыўся тым, хто ня пытаўся пра Мяне".
- 21
- А пра Ізраіля кажа: "цэлы дзень Я працягваў рукі Мае да люду няслухмянага і ўпарцістага".
|