1
Куды ж ён пайшоў, твой каханы, жанчына, краса, прыгажуня? Куды ж ухіліўся твой любы, - пашукаем яго з табою!
2
Мой каханы ў сад твой спусьціўся, да градак духмяных, каб пасьвіць у садзе і лілеі зьбіраць.
3
Адданы мой любы мне, а я - яму; ён пасьвіць сярод лілеяў.
4
Прыгожая ты, каханая, нібы Тырца, харошая, як Ерусалім, грозная, нібы полк са сьцягамі!
5
Адвядзі ад мяне свае вочы, бо яны хвалююць мяне.
6
Твае валасы - нібы козак чародка, што зьбягае з гор Галаадскіх; твае зубы - як статак авечак, што з купальні выходзяць, кожная зь іх прывяла двайнятак, і няма сярод іх бясплоднай,
7
як палавінкі граната, шчочкі твае - пад кудзеркамі тваімі.
8
Ёсьць шэсьцьдзясят царыц і восемдзесят наложніц і безьліч - дзяўчат;
9
ды адна яна, беспахібная, чыстая горлінка; адна яна - дачка ясная ў мацеркі роднай - пагначана ласкаю маці. Убачылі гэта сяброўкі і пахвалілі яе, царыцы і наложніцы - і пахвалілі яе.
10
Хто гэта ўзыходзіць, быццам зара, прыгожая, быццам месячык, ясная, нібы сонейка, грозная, нібы полк са сьцягамі?
11
Я спусьціўся ў арэхавы сад паглядзець на ўсходы ў даліне, паглядзець, ці лаза зелянее, гранаты ці зацьвілі?
12
Ня ведаю, як душа мая вабіла вяльможаў з народу майго.